У мiнулым годзе па новай вулiцы было пракладзена 1200 метраӯ вадаправода.
Што i казаць , з кожным днём мяняецца выгляд Хатоӯнi. I ва ӯсiм зробленым - самаадданая праца калгаснiкаӯ. Як паведамiӯ старшыня, усё, што пабудавана цяпер па генеральнаму плану забудовы вёскi, абышлося амаль у 400 тысяч рублёӯ.
- У будучым годзе мяркуем распачаць будаӯнiцтва механiчнай майстэрнi, коштам 56 тысяч рублёӯ, - гаварыць тав. Сенажэнскi, узвядзем некалькi аднакватэрных жылых дамоӯ. Магчыма закладзем падмуркi новага магазiна i сталовай. Так што клопатаӯ не адбаӯляецца.
Мы пацiкавiлiся, каму праӯленне калгасу прадстаӯляе кватэры ӯ новых дамах.
- У першаю чаргу даём жыллё лепшым працаӯнiкам, - адказаӯ старшыня i назваӯ прозвiшчы навасёлаӯ.
Вось яны, гэтыя людзi: шафёры Iван Мацвеенка i Сцяпан Сякерка, даяркi Зiнаiда Якаӯлева, Ганна Чарняӯская i Тамара Ткачова, а таксама дырэктар школы, актыӯны грамадскi работнiк Леанiд Семчанка i iншыя.
Праӯленне калгасу ахвотна дапамагае iндывiдуальным забудоӯшчыкам, якiя ӯзводзяць свае дамы па новай вулiцы. Напрыклад, шафёру Рыгору Жолудзеву, брыгадзiру Мiкалаю Кавучэнку, камбайнеру Сямёну Мацвеенку, паляводу Васiлю Прыкаценку i iншым калгас выдзелiӯ цэглу, шыфер, цэмент, аказаӯ грашовую дапамогу. Наогул, 32 забудоӯшчыкам праӯленне арцелi аказвае ӯсебаковую падтрымку. Толькi за 9 месяцаӯ гэтага года калгаснiкам на будаӯнiцтва ӯласных дамоӯ выдадзенна каля 10 тысяч рублёӯ ссуды.
- Калi людзi так будуюцца, яны моцна становяцца на ногi, заключаюць на ӯсё жыццё саюз з кармiлiцай-зямлёй. Як не радавацца такому, - гаворыць сакратар партарганiзацыi калгасу Тарасаӯ.
... Вечарам , калi электрычнае святло разрывае змрок, вёска выглядае яшчэ прыгажэйшай. А яе новыя мiкрараён асаблiва прывабны. I, здаецца, не электраагнi, а полымя шчаслiвага камунiстычнага заӯтра шугае над Хатоӯняй.
М. Старчанка
Фота П. Сушчэнскага
Калгас "22 партз, езд"
Комментарии 3