У выніку працы з музейным фондам Іўеўскага музея нацыянальных культур быў алічбованы Хамаіл канца ХІХ пач. ХХ года. 📜
💡 Хамаілы - гэта рукапісныя кнігі малога фармату, выкананыя цалкам арабскай вяззю, якія змяшчюць тэксты, напісаныя на арабскай ці цюрскай мовах, звычайна з польска-беларускімі тлумачэннямі.
✏️ У хамаілах змяшчаюцца асобныя суры Карана, тлумачэнні рэлігійных абрадаў, словаў, календары, парады па лячэнні хваробаў і г.д. Узорам для беларускіх хамаілаў сталі рукапісы, прывезеныя з мусульманскіх краінаў. Цікава, што назва “Хамаіл” у краінах “мусульманскага свету" не выкарыстоўваецца.
🧕 Прадстаўлены хамаіл быў перададзены прадстаўніцай мусульманскай абшчыны, жыхаркай горада Іўя і супрацоўніцай нашага музея (на той час) Абрамовіч Ліліяй Мустафаўнай у 2013 годзе.
📖 Тэкст хамаіла выкарыстоўваўся Міхаілам Уладзіміравічам Тарэлка (кандыдат філалагічных навук, мовазнаўца) пры напісанні каталага “Рукапісы татараў Беларусі канца ХVIII - пачатку ХХІ стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны”, што быў выдадзены ў 2015 годзе.
🕉 Атрымаць .pdf-версію дакумента (нумар: КП 1420) вы можаце, адправіўшы нам замову на электронную пошту з пазначэннем мэты выкарыстання.
#іўе #музей #музеибеларуси #путешествия #экскурсии #экскурсия #туризм #Беларусь #ивьевскийрайон #tourism #museum #Belarus #интересныйфакт #татары #хамаил
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев