Адна з самых старадаўніх мячэцей ЗША мае беларускія карані. 🇧🇾
☪ У 1907 г. мусульмане-эмігранты з Расійскай імперыі заснавалі сваю абшчыну ў Нью-Ёрку (ЗША). Пераважная колькасць удзельнікаў гэтай абшчыны былі выхадцамі з Беларусі, а калі дакладней, то з Іўя.
👤 У 1911 г. быў зацверджаны статут арганізацыі і яе сцяг, а першым яе кіраўніком стаў Якуб Мустафавіч Сафарэвіч (1884-1971), родам з Іўя, які займаў гэтую пасаду да 1912 г.
📝 Першапачаткова арганізацыя называлася “Американо-магометанское общество взаимопомощи в городе Нью-Йорке”. У 1927 г. яна атрымала назву “American Muhammadan Society”.
🕌 У 1930 г. кіраўніцтвам арганізацыі быў набыты будынак для мячэці; выбралі імама, муэдзіна і годжыя.
Першым імамам мячэці стаў Алей Сапаравіч Шункевіч (нар. 4 красавіка 1876 г. у мястэчку Мір). Ён быў абраны імамам 5 красавіка 1931 г. адразу пасля набыцця будынку.
#іўе #музей #музеибеларуси #путешествия #экскурсии #экскурсия #туризм #Беларусь #ивьевскийрайон #tourism #museum #Belarus #интересныйфакт #татары #мечеть
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев