У Вялікую пятніцу на вуліцы Савецкай з самай раніцы віруе жыццё. Мясцовыя ведаюць, што татары падрыхтавалі чырвоныя фарбаваныя яйкі ды цукеркі …
Традыцыя іўеўскіх татар перад каталіцкім Вялікаднем фарбаваць яйкі і частаваць адзін аднаго не з’яўляецца рэлігійным святам, гэта проста звычай, які існуе толькі і Іўі і хрысціянскага сэнсу не мае. Такое дзіцячае свята...
Лакальнасць традыцыі ўзгадваюць старэйшыя жыхары. Уладальніца Іўя, Эльфрыда Замойская, фундуючы лес на будаўніцтва мячэці, прапанавала мясцовым татарам паважаць хрысціянскія святы - Каляды і Вялікдзень. З таго часу, так і павялося...
Чырвоныя яйкі «перапяваюць» на арабскай мове і чакаюць, пакуль адчыняцца дзверы, а дзеці гуртом скажуць: «Са святам!».
7 красавіка ў каталікоў Вялікая пятніца, у праваслаўных - Благавешчанне, іўдзеі святкуюць Песах, а мясцовыя мусульмане частуюць дзяцей чырвонымі яйкамі...
Такое яно, жыццё ў Іўі. Мы розныя, але мы - разам!
#Ивье #музей #татары #культура #годмираисозидания
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев