Гэта была магнацкая рэзідэнцыя роду Кішкаў, выкананая ў формах Рэнесанса. Усе асноўныя будынкі былі пабудаваны з дрэва.
✒Наступная сядзіба ствараецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў стылі барока, калі Іўе належыла Агінскім. Пры Ігнацыі і Алене Агінскіх высаджваецца парк, ствараецца водная сістэма з 16 ставоў. Агулам сядзіба Агінскіх займала каля 25 га, і часткова захавалася да гэтага часу.
✒На пачатку XIX стагоддзя маёнтак Іўе быў прададзены Тызенгаўзам. У 1843 годзе маёнтак пераходзіць у пасаг да Эльфрыды Тызенгаўз, якая становіцца жонкай Аўгуста Замойскага. Пры Замойскіх пачалося аднаўленне сядзібы. Была рэканструявана сістэма ставоў пад рыбную гаспадарку, распрацаваную па праекту Люцыяна Вольскага. Верагодна, у тыя часы былі адбудаваны сядзібны дом, а таксама некаторыя будынкі гаспадарчага прызначэння. Відавочна, што мадэрнізацыя і перабудовы адбываліся яшчэ пры апошнім уладары маёнтка Іўя Томашы Замойскім.
🖌Выява, на другім паверсе нашага музея, дазваляе ўявіць, як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя. А фотаздымкі сённяшняга дня, як ён выглядае зараз.
✒Побач размешчана ўмоўная печ, дзе ў адкрытым захоўванні прадстаўлена кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя – графоў Замойскіх.
Запрашаем пабачыць, што ў нас атрымалася!🤗
#Ивье #музей #сядзібыбеларусі #музеибеларуси #Беларусь #іўе
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 3
Не поможете?
В России не открывается...
https://www.google.com/url?sa=t&source=web&rct=j&url=https://mobile.twitter.com/netanyahu&ved=2ahUKEwjVk97Uv-X9AhVylosKHXihCUkQFnoECAkQAQ&usg=AOvVaw2U3bno8hQkGx_MSVFR9fIc