Мы родам з невялічкіх вёсак,
Дзяцінства тут прайшло і школьныя гады.
Затым паразыходзіліся лёсы,
Паклікалі ў дарогу гарады.
Якімі мы былі, успамінаецца цяпер,
У што мы верылі, што ў душы западала?
Мы выраслі ў краіне СССР,
Яна нам сілы гартавала.
З маленства мы прывучаны да працы.
Выхоўвалі нас прыклады бацькоў,
Дапамагалі ім па гаспадарцы,
І ведалі, адкуль і хлеб, і малако.
У школу мы хадзілі з захапленнем.
Настаўнікі для нас былі святымі.
Мы ўсё выконвалі з натхненнем,
Рабілі так, як нас вучылі.
Быць моцнымі хацелі, як Карчагін,
Любіць Радзіму так, як Кашавы.
Кахання нам хацелася такога,
Як у Балконскага Андрэя з Наталі.
І часу нам на ўсё хапала,
Вучыцца добра, працаваць, гуляць.
Чытаць любілі, усё было цікава.
Дружылі шчыра,умелі сябраваць.
Гады ідуць. Ці іншымі мы сталі?
У кожнага свой шлях жыцця.
А тое, што з дзяцінства нас перапаўняла,
У сэрцах застанецца да канца.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 5