Предыдущая публикация
Мы ўсе з далёкага дзяцінства,
У кожнага ёсць свой Радзімы кут.
Як да матулі самай роднай блізкай,
Да той зямлі спяшаюся, іду.
А вёсачка мая, што Пешкамі завецца,
Страчае мяне моўчкі, у цішыні.
І сэрца ў грудзях мацней заб'ецца,
Што яшчэ ў хатах свецяцца агні.
Яшчэ жывуць, працуюць тут сяльчане,
Хоць многа- многа хат пустых.
Хто ведае, што з вёскай маёй стане,
Ці будзе тут прытул для маладых?
А хочацца, каб тут жыццё бурліла,
Каб зноў звінеў дзіцячы смех,
Каб маладыя тут жылі шчасліва,
Бусліны клёкат іх сцярог ад бед.
Вясной цвітуць сады ля кожнай хаты.
Ад бэзу і чаромхі маладзею й я.
Але чамусьці хочацца заплакаць,
Бо маладых гадоў не вернеш аніяк.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев