Ён нарадзіўся 7 чэрвеня 1880 г. у Лідскім павеце і адыграў ключавую ролю ў фармаванні беларускага вызвольнага руху. Іваноўскі быў першы, хто беларускай ідэі пачаў надаваць канкрэтныя арганізацыйныя формы:
— Ініцыяваў стварэнне першай беларускай палітычнай партыі Беларусі;
— Выступіў сузаснавальнікам першай культурна-асветніцкай арганізацыі (Круг беларускай народнай прасветы і культуры);
— У 1903 выдаў першую ў ХХ ст. беларускую газету «Свабода» і распачаў беларускую кнігавыдавецкую справу;
— У 1906 надрукаваў першы беларускі лемантар ХХ ст. і ўзначаліў легальную выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца»;
— У 1913 узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства. Асабліва трэба адзначыць дапамогу, якую Іваноўскі аказваў Я. Купалу.
Вацлаў Іваноўскі ўдзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе 1917 года і стаў міністрам адукацыі ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на сурʼёзныя цяжкасці, ён застаўся ў Мінску пасля адступлення нямецкіх войскаў, спадзеючыся стварыць кааліцыйны ўрад БССР з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў.
Аднак у 1919 годзе быў арыштаваны савецкімі ўладамі і накіраваны ў Смаленск. Пасля вызвалення Іваноўскі адмовіўся зʼязджаць у Польшчу і вярнуўся ў Мінск. Ён працягваў працаваць на карысць беларускай адукацыі і культуры на пасадзе начальніка літаратурна-выдавецкага аддзела Мінскага губернскага камісарыята асветы Літоўска-Беларускай ССР.
Увосень 1919 году, пераканаўшыся ў памылковасці арыентацыі на Савецкую Расею, Вацлаў Іваноўскі пачаў супрацу з польскай адміністрацыяй. У лютым — сакавіку 1920 як упаўнаважаны Найвышэйшай рады БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перамовах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне фэдэрацыі Польшчы і Беларусі.
Загінуў Вацлаў Іваноўскі 7 снежня 1943 года ў акупаваным Мінску. Пахаваны на Кальварыйскім цвінтары.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев