У гэты дзень 73 гады таму Роберт Шуман прапанаваў аб'яднаць металургічную і вуглездабыўную прамысловасць Францыі і Заходняй Германіі, што стала першым крокам да стварэння Еўрапейскага Саюза – звязу краінаў, які зрабіў немагчымым вайну паміж імі.
9 траўня 1950 года французскі міністр замежных справаў Роберт Шуман выступіў са знакамітай прамовай, дзе прапанаваў новую форму агульнаеўрапейскага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, якое перадухіліла б войны між краінамі Еўропы. Прамова Шумана, што прагучала ў гэты дзень 73 гады таму, увайшла ў гісторыю як Дэкларацыя Шумана. Яна лічыцца адпраўным пунктам еўрапейскай інтэграцыі, найвышэйшай формай якой стаў Еўрапейскі Саюз.
Першапачаткова Дзень Еўропы святкаваўся 5 траўня і быў прысвечаны заснаванню Рады Еўропы (5 траўня 1949 г.). Гэтая дата была прызначана з 1964 г. Але на сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц Еўрапейскага Саюза ў Мілане ў 1985 годзе ў якасці Дня Еўропы было прызначана 9 траўня.
Зараз Дзень Еўропы – гэта дзень святкавання «міру і адзінства ў Еўропе», які адзначаецца 5 мая Радай Еўропы і 9 мая Еўрапейскім Саюзам.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев