Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1845 годзе пачаў службу ў расійскай арміі, удзельнічаў у Крымскай вайне (1853–1856). У 1862 годзе, маючы чын падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку і жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаючыся гаспадаркай.
У красавіку 1863 года пасля пачатку паўстання сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля вёскі Горкі тройчы перамог расійскія карныя сілы. У чэрвені 1863 года разам з Брэсцкім атрадам Юзафа Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, аднак яго атрад панёс значныя страты. У ліпені 1863 года пры падтрымцы Элізы Ажэшкі выехаў у Варшаву, дзе стаў кіраўніком Нацыянальнага ўрада і фактычна дыктатарам паўстання. Ён актыўна працаваў над пашырэннем сацыяльнай базы паўстання, рэарганізацыяй узброеных сіл інсургентаў і развіццём руху.
30 сакавіка 1864 года быў арыштаваны і пасля прыгавору ваеннага суда павешаны 5 жніўня 1864 года ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1928 годзе ў Свіслачы быў усталяваны помнік Рамуальду Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе. У міжваенны час у Брэсце дзейнічала сярэдняя школа імя Рамуальда Траўгута.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев