Вам пісьмы пісаць не буду --- Чытайце вершы мае. На пісьмы не хопіць мужнасці І часу так не стае. У пісьмах больш афіцыйнасці, А значыць, менш пачуцця, У пісьмах баюся пільнасці, Старонняга выкрыцця. Відаць, на вяку адмерана Каханне маёй бядой, На пісьмы не хопіць вернасці Ў мяне, такой маладой. А вершы лёгка складаюцца У самы кароткі час, А вершы ў свет дасылаюцца Нібыта зусім не для вас. Дык будзьце ж у строгай важнасці Да шчырасці ласкавей. Чакайце, чытайце ўважліва, Як пісьмы, вершы мае. Вера Вярба
Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
Комментарии 1
Чытайце вершы мае.
На пісьмы не хопіць мужнасці
І часу так не стае.
У пісьмах больш афіцыйнасці,
А значыць, менш пачуцця,
У пісьмах баюся пільнасці,
Старонняга выкрыцця.
Відаць, на вяку адмерана
Каханне маёй бядой,
На пісьмы не хопіць вернасці
Ў мяне, такой маладой.
А вершы лёгка складаюцца
У самы кароткі час,
А вершы ў свет дасылаюцца
Нібыта зусім не для вас.
Дык будзьце ж у строгай важнасці
Да шчырасці ласкавей.
Чакайце, чытайце ўважліва,
Як пісьмы, вершы мае.
Вера Вярба