ПРАКЛАД, -у, месны склон -дзе, бел. лац. prykład
(назоўнік / мужчынскі род)
1⃣ Учынак, паводзіны або з'ява, якая служыць узорам для каго-н.
♦ Прыклад жанчыны натхняе чырвонаармейцаў, і яны, бясстрашныя героі, сьмела ідуць за камандзірам у чорны халодны прастор. (Барашка.)
♦ На прыкладу дарослых .. [хлопцы] зграбалі сена у валы. (Чарнышэвіч.) 📝 Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяньнях, учынках.
♦ Марына — прыклад гаспадыні. (Колас.)
♦ Людзі казалі, што ў Антося дзеці — прыклад усяму сялу. (Васілевіч.)
2⃣ Яркі ўзор чаго-н.
♦ Прыклад мужнасьці. Прыклад геройства.
♦ Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. (Колас.)
3⃣ Канкрэтная з'ява, факт, які прыводзіцца для тлумачэньня чаго-н., як доказ чаго-н.
♦ Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. (Карпаў.)
♦ Лабановіч бярэ план. — Вось вам, грамадзяне, прыклад таго, як справядліва абышліся з вамі. (Колас.)
4⃣ Матэматычны выраз, які патрабуе рашэньня.
♦ Рашаць арыфметычныя прыклады.
🔺 🔺 🔺
✏ Браць (узяць) прыклад глядзі браць.
✏ Падаць прыклад.
✏ Паказаць прыклад.
✏ Ставіць у прыклад.
ПРЫКЛАД, -а і -у, месны склон -дзе,
(назоўнік / мужчынскі род)
1⃣ -а. Расшыраная частка ружэйнага ложа, якая служыць для ўпору ў плячо пры стральбе.
♦ Каця прыціснула да пляча прыклад. Гулкі стрэл ускалыхнуў нагрэтае паветра. (Хомчанка.)
♦ Новыя дубовыя дзьверы задрыжэлі пад ударамі нямецкіх прыкладаў, але не падаліся. (Васілевіч.)
2⃣ -у. Дадатковы дапаможны матэрыял (падшэўка, гузікі і пад.) для шыцьця адзежы, абутку.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев