ПАДРУНАК, -а, бел. лац. padarunak
(назоўнік / мужчынскі род)
🔷 Тое, што дораць, што падорана.
♦ Сват хадзіў з рэшатам, абдзяляў гасьцей цукеркамі і зьбіраў падарункі маладым. (Васілевіч.)
♦ Пасярод зямлянкі стаяў добры дубовы стол — работа рук Карпа Маеўскага, яго падарунак камандзіру і камісару. (Шамякін.)
ГАСЬЦІНЕЦ, -а, бел. лац. haściniec
(назоўнік / мужчынскі род)
🔷 Рэч, ласунак і пад., якія госьць або блізкі падносяць каму-н. як падарунак.
♦ Сьцёпка паважна расчыніў чамадан і выняў адтуль вялікую суконную хустку — гасьцінец для маткі. (Колас.)
♦ Поруч у дзьвюх кадушках ляжалі пахучыя антонаўкі, чырванабокія, аж сіняватыя цыганкі, бары — гасьцінцы дзецям на ялінку. (Васілевіч.)
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев