Шляхціц Завальня
БАГІ НАШЫХ ПРОДКАЎ
ПЯРУН (3)
🔴 ДЗЕНЬ БОГА ПЕРУНА
Нашы старажытныя продкі сьвяткавалі яго 20 чэрвеня. У гэты дзень мужчыны чысьцілі сваю зброю - сякеры, нажы, дзіды - і крочылі зь імі галоўнымі вуліцамі местаў. Пры гэтым ваяры сьпявалі рытуальныя песьні, якія праслаўлялі боства. Своеасаблівым парадам яны даходзілі да ўскрайку лесу, дзе было збудавана капішча - месца, у якім вырабляліся ахвярапрынашэньні. Спачатку рэзалі пеўня ці быка, затым акраплялі іх крывёю прынесеныя дасьпехі і зброю - лічылася, што пасьля рытуалу яно бласлаўлёны самім богам на пераможную вайну. Акрамя таго, ёю мазалі галавы дружыньнікаў, каб засьцерагчы іх ад сьмерці ў няроўным баі.
Калі абрад завяршаўся, ваяры вярталіся ў места, дзе на галоўным пляцы праходзілі пастановачныя баі Вялеса і Перуна, зь якіх апошні нязьменна выходзіў пераможцам. Боству рыхтавалі мноства падарункаў, якія складалі ў ладдзю і падпальвалі. Попел закопвалі, пасьля чаго садзіліся за сьвяточны стол. Жрацы раілі воям гэтую ноч праводзіць з жанчынамі, бо яны павінны быць пераможцамі ня толькі на полі бою. Таксама на Пяруноў дзень людзі выклікалі дождж: аблівалі выбраную дзяўчыну вадой, каб іх ураджай не зьнішчыла летняя засуха...
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев