🔶️У Кардонскай сярэдняй школе імя Героя Беларусі Аляксандра Дубко сёння адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар вядомага земляка. Удзел ва ўрачыстасцях прынялі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Далучыліся да мерапрыемства ўдзельнікі раённага аўтапрабегу «За адзіную і квітнеючую Беларусь!».
✅️На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што Аляксандр Дубко, просты хлопец з маленькай беларускай весачкі, які нарадзіўся перад вайной і перанёс усе нягоды і жахі фашысцкай акупацыі, усяго ў жыцці дабіўся сам, сваёй працай. Ён стаў выдатным арганізатарам сельгасвытворчасці, таленавітай асобай і кіраўніком. І варта гэтым ганарыцца.
✅️Уладзімір Цярэнцьеў пажадаў вучням школы на прыкладзе Аляксандра Іосіфавіча вучыцца быць грамадзянінам, сем'янінам і проста добрым чалавекам.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев