"Споведзь перад Езусам. Падумаўшы пра тое, што ўжо тры тыдні не была у споведзі, я расплакалася, бачачы грэшнасць сваёй душы і некаторыя цяжкасці. У споведзі я не была, бо так складваліся абставіны. У той дзень, калі была споведзь, я ляжала. На другім тыдні споведзь была пасля абеду, а я да абеду паехала ў бальніцу.
Сёння пасля абеду у мой ізалятар прыйшоў айцец Андраш і падрыхтаваўся мяне спавядаць. Спачатку ён не сказаў ніводнага слова. Я бязмежна ўзрадавалася, бо вельмі хацела паспавядацца. Як звычайна, я адкрыла ўсю сваю душу. Айцец адказваў мне на кожную драбніцу. Я адчувала сябе дзіўна шчасліваю ад таго, што магла так ўсё выказаць. За пакуту ён даў мне Літанію да Імені Езус. Калі я хацела сказаць пра цяжкасці пры чытанні гэтай літаніі, ён устаў і удзяліў мне разграшэнне.
Нечакана вялікае ззянне пачало зыходзіць ад яго постаці, і я ўбачыла, што гэта не айцец Андраш, а... Езус.
Яго шаты былі светлыя, як снег, і Ён тут жа знік. У першы момант я была крыху ўстрывожаная, але хутка якісьці спакой увайшоў у маю душу, аднак я заўважыла , што Езус спавядае гэтаксама, як спаведнікі, але толькі ў часе гэтай споведзі штосьці дзіўным чынам працінала маё сэрца, у першую хвіліну я не магла зразумець, што гэта азначае",
(з Дзеннiка сястры Фаустыны, 817).
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев