«... Сёньня раніцаю ў мяне была прыгода: спыніўся мой гадзіньнік і я ня ведала, калі ўставаць, а шкада было прапусьціць сьвятую Камунію. Увесь час было цёмна, і таму я не магла ўцяміць, калі пара ўставаць. Я адзелася, адправіла медытацыю і пайшла ў капліцу, але яна была яшчэ зачыненая, і ўсюды панавала ціша; я заглыбілася ў малітву, асабліва за хворых. Цяпер я бачу, наколькі хворым патрэбна малітва. Нарэшце каплічку адчынілі; малітва давалася мне зь цяжкасьцю, бо я адчувала сябе вельмі стомленаю, а пасьля сьвятой Камуніі я тут жа вярнулася ў свой ізалятар. Нечакана я ўбачыла Пана, які сказаў мне: "Ведай, дачка Мая, што Мне падабаецца жар твайго сэрца, і так, як ты горача прагнеш паяднацца са Мною ў Камуніі, так і Я прагну цалкам аддацца табе, а ва ўзнагароду за тваю адданасьць — адпачні каля Майго сэрца.
У гэту хвіліну мой дух патануў у Яго Істоце, як кропля ў бяздонным акіяне; я патанаю ў Ім, як у сваім адзіным скарбе; нечакана я зразумела, што Пан дапускае некаторыя цяжкасьці для большай хвалы сваёй...».
(з Дзеннiка сястры Фаустыны, 826).
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев