з дрэва царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. У гэты год праз сяло праязджаў 80-ы пяхотны полк Расійскага войска, які меў з сабой копію Смаленскага абраза Божай Маці. Ваяры размясціліся на начлег у Міжэвічах, а раніцай, адслужыўшы малебен, сабраліся ехаць далей. Але валы, якія везлі абраз Божай Маці, па нейкіх незразумелых прычынах не маглі зрушыцца з месца. Хрысталюбівыя ваяры ўбачылі ў гэтай падзеі адмысловы знак Божы і прынялі рашэнне пабудаваць тут храм у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы. Спрытна закіпела праца і ў хуткім часе салдаты і мясцовыя жыхары збудавалі драўляную царкву ў выглядзе карабля. Стараннасцю ваяроў 80-га палка была выраблена з металу копія Смаленскага абраза Божай Маці і перададзена ў храм. Гэты абраз захоўваецца ў Міжэвіцкай царкве і асоба шануецца мясцовымі жыхарамі.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев