Пазней роспіс быў закрыты выявай, напісанай на палатне. Палатно было прыклеена паверх роспісу. Роспіс быў размешчаны ў міжаконнай прасторы ўсходняй сцяны, упісаны ў авал (мандорла). Вызначаная па стылістыцы пісьма датыроўка ўзнікнення роспісу – пачатак ХХ ст. Намаляваны на ўбрусе (хустцы) лік Хрыста – гэта вядомы з ХІ-ХІІ стагоддзяў іканаграфічны звод “Спас нерукатворны”. Вельмі шануемы хрысціянамі свету абраз традыцыйна размяшчаецца над галоўным уваходам у храм або, як у дадзеным выпадку, на знешнім баку ўсходняй (заалтарнай) сцяны. Манументальны роспіс “Спас нерукатворны”, пасля выканання рэстаўрацыйна-кансервацыйных работ па Благаславенні кіраўніцтва БПЦ размяшчаецца ва Ўсходнім прытворы Свята- Успенскага сабора.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев