Предыдущая публикация
(санет)
Я не Бог, я - звычайны Паэт,
Сціплы майстар прыгожага слова,
Ад якога і тчэцца аснова
Маіх думак бунтуючых свет.
Перад вамі раскрыю сакрэт:
( А чаму, я не знаю прычыны)
Не Тварцу больш малюся – Жанчыне,
Ёй складаю свой сціплы санет.
Для мужчыны стварыў цябе Бог,
Каб прадоўжыцца род людскі мог.
Адкрываеш у Рай зямны дзверы.
То ты грэшнай слывеш, то святой,
То народжанай з пены марской
Непаўторна-прывабнай Венерай.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев