Апошнія званкі празвінелі, іспыты здадзены. І Соснаўская СШ №1 не стала выключэннем. Шэсць выпускнікоў адзінаццатага класа сённі атрымліваюць атэстаты аб сярэдняй адукацыі. У 17.00. выпускнікі збяруцца на генеральную рэпетыцыю, якая пройдзе святочна і ўрачыста ў Соснаўскім СДК. Для іх настае час раставання са школай, з любымі настаўнікамі, сябрамі. А затым яны адправяцца на галоўнае мерапрыемства ў райцэнтр на Цэнтральную плошчу, каб разам адсвяткавць урачыста і святочна свой выпускны. Упэўнены, што выпускнікі школы не забудуць сваю школу і будуць наведвацца калі будуць мець магчымасць праз год, і праз дзесяць, і праз 50. Школа, як заўсёды рада і чакае сваіх выпускнікоў з задавальненнем.
Жадаем цудоўна правесці час, атрымаць шквал эмоцый, каб запомніць гэты дзень назаўсёды. Няхай мары збываюцца заўжды. Поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, моцнага здароўя, натхнення і новых перамог на новым адрэзку самастойнага жыцця. Няхай кожны дзень дорыць радасць новага, нязведаннага і цікавага.
У добры шлях, выпускнікі! Мы ў вас верым! У вас усё атрымаецца!
Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев