Да стагоддзя Любанскага раёна адшукалі ў газеце "Савецкая Беларусь - СБ сённі" для нашага аграгарадка цікавостку. Хаця яна была надрукавана 15 год таму. У аграгарадку ёсць вуліца, якая носіць імя двойчы Героя Савецкага Саюза Сідара Каўпака. І калі ў нашай школе працавалі настаўнікі - выпускнікі Ірына Андрэеўна Гашкова і Анатоль Іосіфавіч Вялічка, то яны выпусцілі буклет "Вуліца носіць імя...".Не ўсе зараз ведаюць, чаму яна так названа, а вось старэйшае пакаленне памятала пра аперацыю атрада Каўпака і памяталі месца адкуль каўпакоўцы абстралялі гітлераўцаў ў п.Сосны. Праўда соснаўцы ведаюць гэтае месца як урочышча Волы, а магчыма ў вайну назва была такая, як піша аўтар артыкула. Зараз там непадалёк узвышаецца памятны знак, які ўстаноўлены да 20-годдзя вызвалення нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў. Гэты памятны знак знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў Кучына-Жыткавічы і Чырвоная Паляна - Камуна. А аўтар памятнага знака настаўнік Соснаўскай СШ №1, мастак Анатоль Мікалаевіч Кавалеўскі.
Вытрымка з артыкула ў газеце:
https://mlyn.by/03012025/za-chto-uvazhayut-lukashenko-i-kakovo-eto-roditsya-1-yanvarya-rasskazal-86-letnij-vrach-na-sele/
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1