САЎЮ ВЕРШАВАНЫ
ВЯНОЧАК...
Бацькоўская простая мова -
Як клекат буслоў па вясне.
Зліваюцца гукі ў словы,
І песняй кранаюць мяне...
Люблю я гамонку лістоты,
І подых салодкі садоў,
У словах і ў гуках - пяшчота,
І скошаны водар лугоў.
Саў'ю вершаваны вяночак,
Упляту ў яго звон каласоў,
Блакітны і чысты дзянёчак,
І гоман вясновых лясоў.
У верш пакладу - голас маці
І песню дзіцячых гадоў.
Спраду я радочкі са шчасця,
І з подзвігаў мужных дзядоў
Хай гукі зліваюцца ў словы,
І мір над Радзімай плыве!
А гоман бацькоўскай размовы -
Да скону ў сэрцы жыве...
Аўтар - Зоя Гарбачова, Беларусь
#ЗояГорбачева
Нет комментариев