«Моцныя Навіны» падрыхтавалі для вас афішу
🔹 ЯК КРЭАТЫЎНА АДСВЯТКАВАЦЬ 23 ЛЮТАГА
Знайшлі два незвычайных майстар-класа для творчых людзей. У нядзелю а 15:00 ў студыі «МЕНЮ» ладзіцца майстар-клас па роспісе пернікаў для дарослых. Кошт удзелу: 35 рублёў.
Таксама ў нядзелю а 15:00 у студыі «Воздух» прапануюць МК пад назвай «Изгибы» па лепцы кубачка з цыцкамі. Імпрэза доўжыцца 2 гадзіны і каштуе 80 рублёў.
🔹 КІНО
Калі паглядзець, што цікавенькага зараз ідзе ў кіно, то можна знайсці новы фільм пра Брыджыт Джонс – «Бриджит Джонс. Без ума от мальчишки». Сюжэт новай карціны разгортваецца праз 8 гадоў пасля падзей трэцяга фільма, які выйшаў яшчэ ў 2016 годзе. Калі не памятаеце, чым там усё скончылася – можна ўсе выходныя прысвяціць гэтай серыі меладрамаў.
🔹 КАНЦЭРТЫ І ВЕЧАРЫНКІ
22 лютага а 19:00 у Цэнтры творчых ідэй ладзіцца акустычны канцэрт гомельскай спявачкі Galika. Уваход каштуе 10 рублёў.
Яшчэ ў суботу ў 21:02 можна будзе паслухаць хаўс на вініле ў бары «Квартирник» усяго за 5 рублёў. А з рэпостам афішы і зусім бясплатна.
Міні-інтэнсіў па бачаце і вечарынку лацінаамерыканскіх танцаў ладзіць студыя CayoLargo па адрасе вуліца Працоўная, 3а. Танцаваць будуць з 19:30 да 22:00. З нагоды 23 лютага ўваход для партнёраў будзе бясплатным, для дзяўчын уваход каштуе 10 рублёў.
Музыкальную праграму з танцамі і конкурсамі абяцаюць і на набярэжнай Сожа ўсе выходныя з 19:00 да 22:00.
Выбірайце, што вам па душы. Цудоўных вам выходных!
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев