bу Аляксандр. І гэта нібы гатовы сцэнар для фільма, нават не трэба нічога прыдумляць.
Калі хлопцу было 16 гадоў, ён упершыню закахаўся ў аднакласніцу Ірыну. Пачуцці аказаліся ўзаемнымі. Маладыя людзі пасля школы паступілі ў адзін універсітэт, а пасля і згулялі вяселле. Тады ім было ўсяго па 19 гадоў.
Аднак праз некаторы час лёс развёў пару – прыйшлося разысціся, а пасля героі і зусім раз’ехаліся па розных краінах.
Прайшло больш за 20 гадоў, былыя муж і жонка нават не падтрымлівалі сувязь увесь гэты час. Але аднойчы ўсё змянілася.
Аляксандр расказаў, што быў у цяжкім маральным стане і хацеў проста з кімсьці паразмаўляць. Раптам падумаў пра сваё школьнае каханне, пачаў шукаць нумар тэлефона праз агульных знаёмых. Ірына здзівілася такому званку з мінулага, але адна размова за другой, пасля сустрэча – і стасункі зноў аднавіліся.
14 лютага 2025 года пара зноў распісалася. Жыць плануюць у Гродна. Застаецца толькі пазычыць ім шчасця! Напэўна, калі пачуцці не згаслі за столькі гадоў, гэта нешта ды значыць❤️
Крыніца: https://newgrodno.by/society/para-iz-grodno-vnov-pozhenilas-spustya-20-let/
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 3