Мужчына ехаў на працу і трапіў у кювет. А пасля бахнуў гарэлачкі і ўгнаў грузавік, каб дастаць сваё аўто
Камедыйны выпадак зафіксавалі інспектары ДАІ на Гомельшчыне.
60-гадовы вартаўнік аднаго са светлагорскіх прадпрыемстваў ехаў раніцай на працу і трапіў у непрыемнасць: выпадкова з’ехаў у кювет, намагаўся выбрацца самастойна, але праваліўся ў яму і моцна захрас.
Выйшаўшы з машыны, мужчына моцна засмуціўся і пайшоў далей на працу пешшу. Па дарозе ён паспеў з гора выпіць 100 грамаў гарэлкі і прыдумаў геніяльны план.
Да таго, як стаць вартаўніком, ён працаваў грузчыкам на тым жа самым прадпрыемстве. Убачыўшы машыну на месцы, мужчына вырашыў, што зможа выцягнуць грузавіком сваё аўто з ямы.
Але ўсё пайшло не па плане. Грузавік ніяк не хацеў лавіраваць паміж елак, каб падабрацца да легкавушкі, і ўвесь час уразаўся ў дрэвы, а потым захрас і ён.
Цяпер у мужыка яшчэ больш прычын для суму: крымінальная справа за ўгон і шэсць пратаколаў за п'янае кіраванне і іншыя парушэнні ПДР.
Крыніца: https://t.me/reverse_side2022/11894
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1