Дарога, участак якой адкрылі сёння, пабудавана ў 1999 годзе. Інтэнсіўнасць тут высокая – каля сямі тысяч аўтамабіляў за суткі. Рамантаваць дарогу пачалі ў верасні. На ўчастку 4,3 кіламетра зрабілі фрэзероўку, новае асфальтабетоннае пакрыццё, устанавілі бар'ерную агароджу і дарожныя знакі, а таксама нанеслі разметку халодным пластыкам. Будаўнікі разлічваюць, што новае пакрыццё праслужыць каля 15 год.
Па словах старшыні аблвыканкама Івана Крупко, праграма рамонту дарог за 2024 год выканана, а ў 2025-м трэба адрамантаваць 750 кіламетраў рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог і больш за дваццаць мастоў і пуцеправодаў.
Цяпер дарожнікі пачынаюць першую чаргу рэканструкцыі трасы М-10 ад рэчыцкага кальца ў бок Калінкавічаў. Усяго запланавана пяць чэргаў. Кіроўцаў просяць з разуменнем ставіцца да правядзення рамонтных работ.
Крыніца: https://t.me/gomel_region_gov/33537
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев