У сталіцы затрымалі мужчыну, які «пад наркотыкамі» за двое сутак натварыў спраў на пару крыміналак.
Непрацоўны, раней неаднаразова судзімы мінчанін ужыў наркотыкі і, зайшоўшы ў пад'езд дома, пазваніў у дзверы некалькім жыхарам. У адной з кватэр яму адчынілі. Мужчына папрасіў скарыстацца смартфонам гаспадароў, каб выклікаць хуткую дапамогу. Аднак ён быў у такім стане, што зрабіць гэта ніяк не атрымлівалася. Таму пасля некалькіх няўдалых спроб мужчына проста «выйшаў у акно» з другога паверха, прыхапіўшы з сабой гаджэт.
Неадэквата па гарачых слядах затрымалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку. Выявілася, што напярэдадні ён паспеў таксама галавой разбіць шкло прыпаркаванага каля дома аўтамабіля.
Наркамана будуць судзіць за хуліганства і рабаванне.
Крыніца: https://t.me/police_minsk/25187
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев