#Цэнаўтварэнне
Адным з пунктаў у працоўным графіку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько пры наведванні Петрыкаўшчыны значыцца вывучэнне кошту і асартыменту тавараў у гандлёвых аб’ектах.
Напярэдадні Новага году прадстаўнік улады завітала ў гандлёвы аб’ект “ProЗапас”, дзе быў вывучаны і прааналізаваны асартымент тавараў і іх кошт, захаванне тэрмінаў рэалізацыі, запатрабаванасць
– Пытанне цэнаўтварэння вельмі важнае. Колькі беларусы выдаткуюць грошай на прадукты харчавання, неабходныя ў быце рэчы - гэта і ёсць паказчык дабрабыту насельніцтва, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. –Няўхільнае выкананне ўсімі зацікаўленымі структурамі даручэння Прэзідэнта аб недапушчэнні росту цэн, забеспячэння беларусаў даступнай, якаснай, і, у першую чаргу, айчыннай прадукцыяй,– гарант сацыяльна-эканамічнай стабільнасці краіны.
У наведаным аб’екце быў прадстаўлены вялікі выбар тавараў, у асноўным беларускай вытворчасці. https://vk.com/wall-126546842_56493
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев