#Партыя_Белая_Русь
У апошні дзень мінулага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Мікалай Семяніцкі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімр Жукавец наведалі Навёлкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.
Парламентарый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый павіншавалі прысутных з надыходзячымі святамі.
– Ад усёй душы жадаем, каб будучы год збярог мір у нашай краіне, а свята Нараджэння Хрыстова надало сілы заўжды дарыць людзям цяпло, паразуменне і любоў, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Здароў’я вам, бадзёрасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Таксама парламентарый падзякавала працоўны калектыў установы аховы здароўя за самаадданую працу.
Прыемнымі момантамі сустрэчы сталі ўручэнне пастаяльцам старшынёй партыі “Белая Русь” салодкіх падарункаў і выступленне артыстаў Навасёлкаўскага Дома культуры.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1