Предыдущая публикация
У кожнага ёсць свой Радзімы кут.
Як да матулі, самай роднай, блізкай,
Да той зямлі спяшаюся, іду.
А вёсачка мая, што Дуброваю завецца,
Страчае мяне моўчкі ў цішыні.
І сэрца ў грудзях мацней заб'ецца,
Што яшчэ свецяцца ў дамах агні.
Яшчэ жывуць, працуюць тут сяльчане,
Хоць многа- многа хат пустых.
Хто ведае, што з вёскай маёй стане,
Ці будзе тут прытул для маладых?
Так хочацца, каб тут жыццё бурліла,
Каб зноў звінеў дзіцячы смех,
Каб маладыя тут жылі шчасліва,
Бусліны клёкат іх сцярог ад бед.
Вясной цвітуць сады ля кожнай хаты,
Ад бэзу і чаромхі маладзею й я,
Але мне вельмі хочацца заплакаць,
Што лепшыя гады не вернеш аніяк..
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев