Хвілінкі паэтычнага настрою "Палітра лёсу" прайшлі ў Домжарыцкай бібліятэцы 20 снежня да Дня нараджэння Святланы Якубоўскай.
Святлана аставіла адметны і яскравы след у літаратурнай спадчыне Лепельшчыны.Тэматыка яе твораў вельмі разнастайная: гэта і лірыка кахання, і любоў да Радзімы, да роднай вёскі, да бацькоў. І захапленне прыродай, і звяртанне да Бога і вечнасці, і ўшанаванне гераічнага мінулага.
На ўшанаванне памяці паэткі і пісьменніцы завіталі вучні 3 і 4 класаў школы з класнымі кіраўнікамі. Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Святланы, дзеці разам з настаўнікамі чыталі вершы "Яблыкі з бацькоўскага сада", "Мая прафесія", "Бясснежная зіма" і іншыя. У выкананні Пракаповіч Алены Уладзіміраўны прагучала песня "Васількі" на словы паэткі. Таксама Алена Уладзіміраўна падзялілася асабістымі ўспамінамі пра творцу.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар азнаёміла прысутных з базамі дадзеных "Землякі, праславіўшыя сваю вёску" і "Лепельшчына літаратурная", якія змешчаны на сайце Лепельскай ЦБС.
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев