Паводле гістарычных дакументаў, у далёкім 1894 годзе «на пустэчах, загадзя выкупленых дзяржавай у памешчыка Трамбіцкага з маёнтка Лінова, у 6 вёрстах ад Пружан» размясцілася 38-я артылерыйская брыгада. Прайшла не адна восень, перш чым вёска стала звацца Слабудкай. На працягу стагоддзя назвы населенага пункта змяняліся: Артылерыйскія казармы, Міхайлаўскі штаб, Кашары і ўжо пасля — Слабудка.
Пра гэта і многае іншае звесткі скрупулёзна збіралі аматары гісторыі Уладзімір Дадзіёмаў і Сяргей Рабчук. Твор гэтых энтузіястаў — праца не аднаго дзесяцігоддзя. Прэзентацыя іх сумеснага альбома «Слабудка — гістарычная спадчына» адбылася нядаўна для мясцовых жыхароў і была прымеркавана да 130-годдзя заснавання гэтага населенага пункта.
📌 Чытайце далей на сайце: https://www.budni.by/prezentacyi-alboma-slabudka-gistarychnaya-spadchyna/
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 3