Што Пуцін, што ўзрывы і пажары. Проста вайна. Вайна ў якой вялічэзная РФ перамагае невялікую Украіну. А вось падзей у свеце! Гэта нешта! Заходняя гнілая дэмакратыя трэскаецца як шкло. Азербайджан паграджае Арменіі. Турцыя і Ізраіль дзярбаняць Сірыю. Трамп дае Пуціну яшчэ паўгады для захопу Украіны. Беларускі Бульба абвінавачвае Ціханоўскую і Со ў марнаванні 170 000 000 даляраў і кажа, што на гэтыя грошы магчыма было б зладзіць тры рэвалюцыі ў Беларусі, прычым дзве з іх з народнымі гуляннямі. Латушка кліча ісці на выбарчыя ўчасткі і галасаваць супроць усіх. Маўляў КДБ убачыць сапраўдную карціну і вярхушка будзе ведаць і адчуваць сапраўдны стан спраў. Ды толькі КДБ убачыць іншую карціну - нуль цэлых хер дзесятых тых, хто супраць усіх. Разумней з яго боку было б клікаць "галасаваць нагамі". Магчыма б было сказаць, што непрыйшоўшыя паслухалі яго.
Вельмі няўдалая прапагандысткая карцінка. Паглядзіце і ацаніце што вы бачыце. Мужыкі не выглядаюць п'янымі. Лаўка пафарбаваная. Замест лапухоў зялёная траўка, нейкія спартыўныя снарады. Пафарбаваныя. Кантэйнеры для смецця. Усё культурна, усё як мае быць. А ня так як малюе антыпуцінская прапаганда.
Мы используем cookie-файлы, чтобы улучшить сервисы для вас. Если ваш возраст менее 13 лет, настроить cookie-файлы должен ваш законный представитель. Больше информации
Комментарии 9