
Вось і вынікі першага квіза "пчоламова" на дзень роднай мовы.
Уражвае, як вы здагадаліся ў многіх адказах і як цяжка было ў іншых.
Але ўсё роўна ўсім удзельнікам падабайка і павага за смеласць :))
Квіз і далей будзе існаваць - той, хто яшчэ не прайшоў або хоча паспытаць свой шанец - шукайце спасылку :)
#бортніцтва #квіз #дзеньроднаймовы
0 комментариев
1 класс
Бортнікі Беларусі, прыйшоў час прадставіць свой унікальны мёд на конкурсе!
Шаноўныя бортнікі ўсіх узростаў і мясцін! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе мёда, які адбудзецца ў межах юбілейнай выставы Продэкспа 2024. Гэта выдатная магчымасць прадставіць свой унікальны бортны мёд, аддзячыць пчолам за іх працу.
Што за такі гэты бортны мёд?
Бортны мёд, што сабралі пчолы ў межах устойлівай практыкі і традыцый бортніцтва, як элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці "Лясное бортніцтва" і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА "Культура бортніцтва".
У нас усё будуецца на даверы, таму іншых патрабаванняў няма: пра бортніцтва ў Беларусі ўсё ўжо распісана.
Удзел у конкурсе
Конкурс мёда адбу
0 комментариев
1 класс
Што яднае бортніка і русалак? Правільна... Нічога, але паслухайце чаму бортнік на русальны тыдзень у лес не ходзіць і на стойла не лезе.
Гэта як раз на гэтым тыдні:)
Слухайце - а потым мне скажыце: ці паверылі вы, а ці не?:)
#беларусь #бортніцтва #русальнытыдзень
https://youtu.be/F1J260QdK8w?si=oNnGQsBa1zrqjaii
0 комментариев
3 класса
Бортнікі Убарцкага Палесся / 11 серыя / выразалі, выпалілі - сделалі вулей негодным... Бог яго бяры... няхай гэты грэх будзе на іх совесці.
Апошняя частка многасерыйнага фільма пра цудоўных людзей, прадстаўнікоў сваіх сямейных дынастый бортнікаў. Гэтым разам бортнікі будуць распавядаць пра свой удзел у трансляцыі ў будучыню і захаванні бортніціва. Гэтым разам мы ізноў будзем з бортнікамі глядзець пчол (адказны перыяд прац увосень).
І гэта не ўсё...
Бо бортнікі ўжо спрадвеку займаюцца сваім промыслам у лесе і захоўваюць для сябе, сваіх сямей і нас усіх падыходы, традыцыі сумеснага існавання разам з пчалой...
https://youtu.be/v-82YmGGSZk
#бортніцтва #бортнік #пчала #пчалярства
#традыцыйнаякультура
#культурабеларусі #беларусь #традыцыйныпромысел #традыцыі
0 комментариев
4 класса
"Бортнікі Убарцкага Палесся" / 10 серыя / еслі яны мне тут пчолы дадуць - то мала не пакажыцца...
Ужо сёння (8 траўня) чарговая серыя "Бортнікаў Убарцкага Палесся", пачатак а 20.00
Няхай зараз вясна, але фільм наш рухаецца далей. І зараз мы разам з бортнікамі будзем глядзець пчол. Бортнікі будуць паказваць сваю ролю ў час найбольшай адказнасці і радасці: калі можна паглядлядзець пчол і даведацца як яны папрацавалі і пражылі гэты год.
І гэта не ўсё...
Бо бортнікі радуюцца тады, калі пчолам было добра працаваць цэлы год. А старыя людзі яшчэ памятаюць пра народную медыцыну і кухню...
https://youtu.be/jqMmzpR413o
#бортніцтва #бортнік #пчала #пчалярства
#традыцыйнаякультура
#культурабеларусі #беларусь #традыцыйныпромысел #традыцыі #belarus #treebeekeepinginbelarus #treebeekeeping
0 комментариев
2 класса
Фильтр
загрузка
Показать ещёНапишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Бортніцтва - традыцыйны лясны промысел, які аб'ядноўвае традыцыйныя веды пра навакольны свет (жывую і нежывую прыроду), устойлівыя практыкі і спосабы ўтрымання, догляду і аховы пчол, культурны кантэкст, своеасаблівы бортны код.
Група была створана НКА Братэрствам Босых Бортнікаў з мэтай асветніцтва і папулярызацыі гэтага промысла, а таксама адлюстравання працэса аднаўлення промысла ў натуральных умовах.
Слава Пчале, бортніку на дрэве і бортнай сасне, лязіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
- Гомель
Показать еще
Скрыть информацию
Фото из альбомов