У ліпені - месяцы 1989 года ў рэдакцыю “ Ленінскі шлях” зазірнулі дзяўчаты з в.Багданаўка Лунінецкага раёна: Любоў Жогла,Вера Ільючык,Людміла Антановіч,Святлана Жогла, Марыя Ільючык,Алена Ярмольчык, Людміла Лукша.Удзельнічаючы ў агітбрыгадзе калгаса “ Гігант”, яны склалі гумарыстычны верш. Ен вельмі спадабаўся ўсім, і рэдактары,нягледзячы на некаторыя мясцовыя дыялекты, вырашылі яго надрукаваць. Канчатковую ацэнку няхай дадуць чытачы. З таго часу мала чаго змянілася ў вёсцы!
Сярод лесу,сярод пушчы
Вёска слаўная стаіць.
За сямнаццаць кіламетраў
Ад “ бетоначкі” ляжыць,
Як прыедзеш з Лунінца-
Пратрасешся да канца.
Так аўтобус надрынчыць-
Доўга звон у вушах стаіць.
Хоць і дрэнная язда,
Але ж у весцы – не бяда!
Слаўна люд наш пажывае, Самагонку папівае,
І на лаўцы пасядзіць,
І закусіць, і паспіць,
Языкамі памалоціць,але ж сена стог накосіць.
Маладых спецыялістаў- у нашу веску не загнаць-
І далека, і няўтульна,
І кватэры не відаць.
Што ж тут зробіш,ехаць трэба,
Не папрэшся нікуды,
І яны,зацяўшы вусны,едуць нехаця сюды.
Як убачылі кантору, сельсавет і магазін,
І наш клуб,што на падпорках – разгубіліся зусім.
Вось прыйшла субота. Танцы.
Дзеўкі ўсе у клуб спяшаць.
Нашым хлопцам не да жартаў, усе цыгаркамі дымяць.
У танцавальнай зале нашай
Люстры,шторы – ўсе блішчыць.
А як музыка зайграе, дык не поймеш,што й гучыць!
Праз нядзельку,праз другую
Нашых новых не пазнаць:
Асмялелі,прыжыліся. Кавалеры завяліся
І адсюль іх не прагнаць!
Наша вёска – нібы горад, і раёны нават ёсць:
Гаркавічы,Маркавічы,Навасёлкі,Дубіна
Ну, і Сітніца адна.
Кожны славіцца сваім.
Маркавічы – жаніхамі,ходзяць ўсе халасцякамі.
І не жэніцца ніхто. Штосці робіцца не то?
Дык зайдзі ты ў Гаркавічы – Свет адкрыецца табе!
Там такая і такая, Знойдзеш пару ты сабе!
Знойдзеш пару ты па густу, і табе не будзе пуста.
І кароў яны адгоняць, і капіцу паднясуць,
І навараць, і памыюць,пекну вопратку пашыюць.
У доме будзе ў вас культура.
Не ляжацьме смецця гура.
І з сям’ёю ўсе ў парадку.
Будзе Лёшка,Сашка,Натка,
Потым Машка,Танька,Верка.
Вось і ўся ваша паверка!
Не ідзіце ў Дубіну,Там не зловіш ні адну.
Хоць і ёсць там пакаленне, Дык на нейкае імгненне.
Скончыць школу дый памчыцца!
Кажуць: з’ехалі вучыцца.
Кавалераў у Наваселках – Не чапайце- Як іголкі!
Недаступны,ганарысты
Што ж тут скажаш – трактарысты!
Як ідуць яны ў кіно,то й дарогі не відно.
І ў Сітніцы не густа.
І не скажаш, што там пуста.
Што ж такое , у чым прычына?
Не адна ж там ёсць дзяўчына.
А аб “ Пралетарцы” … Браце!
То няма чаго й казаці!
Косы дыбам,хвост лахматы!
Вельмі ж модныя дзяўчаты! І чаго толькі не маюць-
Міні-юбкі, і “ бананы”. Безрукаўкі ў сто карманаў!
Не здзіўляйся, мой зямляча, для іх простая задача!
Дастаюць яны без блату і пашыюць ўсе без платы!
Палавіна прадаўцоў, трэця частка там шаўцоў.
Вёска- цуд, ды ёсць задача,бедны люд наш ледзь не плача!
Дык ,таварыш старшыня, ці то праўда,ці хлусня,
Што ля школьных ля прысад будзе ў нас дзіцячы сад?
Ёсць пытанне старшыні: Працаваўшы дзень пры дні,
Рана ўстаўшы,позна легшы, не заўсёды смачна з'еўшы, Ці магчыма зарабіць,
Каб адразу не прапіць, каб хапіла на каўбасы, на якія ўсе мы ласы,
На кашулі дзецям ў яслі, і на сшыткі вучням ў школу,
А каму й – на радыёлу?
Пакаленне падрастае,сельскі клуб наш падгнівае…
Добра, што танцуюць шэйк,
А калі б яшчэ і брэйк?.. а калі б яшчэ й ” метал”?...
Дык зусім бы клуб упаў!
Дык ратуйце пакаленне! Ды не толькі на імгненне.
Пабудуйце дом культуры, а пры ім спартыўны комплекс.
Будуць дзеўкі пры фігуры, ну а хлопцы – кожны з торсам.
І не толькі гэта трэба…. Трэба лазня, трэба ФАП.
Дзе,скажыце, той прараб, што забяспечыць нас ўсім,
Пабудуе магазін?
Тое, што датычыць нас- можам мы запэўніць Вас:
Колькі зможам,дапаможам!
Хопіць слоў, давай за справу…. Не налева,не направа,
Не назад, А напярод!
Каб жыў добра наш народ!
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 24