Описание товара
Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.
Аўтар п’есы “Сіняя птушка” Марыс Метэрлінк (1862 - 1949) – буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) – названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.
Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”. Пра сутнасць п’есы напісаў рускі паэт Аляксандр Блок: “…шчасця няма, шчасце заўжды адлятае, як птушка, гаворыць казка; і зараз жа гэтая самая казка сведчыць нам іншае: шчасце ёсць, шчасце заўсёды з намі, толькі не бойцеся яго шукаць.”
Спасылка на квіткі:
http://afisha.bycard.by/performance/snyaya_ptushka__#session=806890Подробнее
Нет комментариев