☔ Пад парасонам часу судакранаемся з гісторыяй Паўночнага мікрараёна ў Баранавічах, дзе падчас перабудовы ў 1989 годзе каля Свяцілаўскага возера пачалося ўзвядзенне новай школы, якая і стала пасля дзяржаўнай установай адукацыі “Ліцэй № 1 г. Баранавічы”❗
📺 У кадрах 1991 года той самы няпросты перыяд, калі ліцэй не меў юрыдычнага статусу, хіба адну толькі шыльду ды візуалізацыю тэрыторыі, але склаўся моцны і адказны педагагічны калектыў з вялікай колькасцю слушных ідэй, у тым ліку і па дыферынцыраваным падыходзе ў навучанні. ⏳ Чаму склалася такая сітуацыя, тлумачыць карэспандэнту Алене Давыдавай дырэктар Генадзь Сакалоўскі. 👬 Сваімі думкамі пра фарміраванне светапогляду, вучобу, выкладчыкаў і будучыню дзеляцца старэйшакласнікі, цвёрда ўпэўненыя, што ліцэй ім вельмі патрэбен 💛
🎼 За кадрам гучыць “Залатая восень” ☀ кампазітара Яўгена Глебава 🎶
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #прафесія #ліцэй #настаўнік #вучні #Баранавічы
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев