🌲 Хвалюючае чаканне, прыемныя клопаты, цудоўныя імгненні, яркія падзеі, феерычныя ўражанні, якія для кожнага абавязкова складуцца ў стужку непаўторных кадраў жыцця. Шчыруйце ў радасці, святкуйце ў гармоніі, здароўя і дабрабыту, шаноўныя сябры ❗ ❗ ❗
📺 На пляцоўцы цёплых успамінаў атмасфера творчасці, дабрыні і сардэчнасці – дзіўныя моматы сумеснага #Творчагавечара народнага артыста СССР Ігара Лучанка і народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка “То ли еще было…”, запіс 2013 г. Легендарныя кампазітары і любімыя эстрадныя хіты у канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 💥
🎼 Пуцёўкай у творчае жыццё Эдуарда Ханка стала песня “Потолок ледяной…” на словы Сяргея Астравога, прэм’ера якой адбылася ў снежні 1970-га і стала “Песняй года-71”. І сёння з вялікім імпэтам і гарэннем душы яна ўспрымаецца слухачамі 🎶
🎤 Саліст-вакаліст Ігар Задарожны і Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча, дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко ❄
🎤 Снежныя сумёты і “Завіруха” на словы Генадзя Бураўкіна ў выкананні народных артыстаў Беларусі Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча❄
🎼 Сапраўдны эмацыйны цуд адбываецца падчас гучання песень Ігара Лучанка: спачатку зала замірае, стаіўшы дыханне, а пасля ўзрываецца шквалам гарачых, удзячных воплескаў, бо мелодыі кампазітара – музыка жыцця! 💛
🎤 “Мой родны кут” на словы Якуба Коласа і народная “Добры вечар, дзяўчыначка” ў выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”– Дзяніс Пацэвіч, Аляксандр Жых, Алег Жалязнякоў, Вячаслаў Шарапаў, Раман Козыраў, Юрый Туравец, Сяргей Баёк, Аляксандр Пода ❄
#Белтелерадиофонд #телеархив #архивБТ #музыкаБеларуси #композиторыБеларуси #ИгорьЛученок #ЭдуардХанок #ЗолотойФондБТ
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев